Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з рашэннем Br285 909,48 накіраваны на выплату 4 стыпендый і 5 прэмій навучэнцам устаноў адукацыі сферы культуры, 24 заахвочвальных прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам. Матэрыяльная дапамога аказана 72 прадстаўнікам таленавітай моладзі.

Гранд-прэміі і званні лаўрэата з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" удастоены 14 чалавек і 1 калектыў.

Акрамя таго, выдзелена 8 грантаў, у тым ліку на рэалізацыю творчых праектаў, правядзенне эстраднага канцэрта лаўрэатаў фонду, арганізацыю выставы творчых дасягненняў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Беларусі, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў і абсталявання.

Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)