Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана больш за Br100 тыс.

Уладальнікамі гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду сталі два пераможцы міжнародных музычных конкурсаў - Амалія Сухан і Валерыя Бернатовіч, якія прадстаўлялі Беларусь у вакальных конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску".

Спецыяльныя прэміі прысуджаны 25 пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў, у тым ліку ансамблю кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам Святланы Гуткоўскай, а таксама заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму харэаграфічнаму ансамблю "Сузор'е".

Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця яе здольнасцей.

belta.by