Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках дакладу, які адбыўся ў Палацы Незалежнасці, зацвердзіў задуму супольнага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, пачатак вучэння запланаваны на люты. Яно будзе праводзіцца на заходніх і паўднёвых межах Беларусі.
"Як вы ведаеце, у гэтай няпростай абстаноўцы мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі яшчэ ў снежні мінулага года дамовіліся супольна правесці пазапланавыя канкрэтныя мерапрыемствы на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы і на паўднёвым флангу Беларусі - гэта таксама мяжа Саюзнай дзяржавы. Сёння мы бачым, што нам трэба ў гэтым заходнім і паўднёвым рэгіёне, "беларускім балконе", правесці салідныя вучэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад.
Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што вучэнні не павінны стаць выключна беларускімі: "Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў процістаянні з гэтымі сіламі: Захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)".
Крыніца: belta.by