Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Філіпін Фердынанду Маркасу-малодшаму і народу гэтай краіны з нагоды 125-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці дзяржавы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час суверэнітэту Філіпіны дасягнулі значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і сталі актыўным удзельнікам АСЕАН", - гаворыцца ў віншаванні.

З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін дыялог паміж Мінскам і Манілай грунтуецца на дружбе, узаемнай павазе і даверы, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Упэўнены, што мы будзем падтрымліваць пазітыўную тэндэнцыю ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, а таксама ў актывізацыі дзелавога партнёрства", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай палітычнай пасадзе, а народу Філіпін - шчасця і працвітання.

belta.by