Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што выбарны перыяд у Беларусі і Расіі пройдзе спакойна. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасяджэнне ВДС праходзіць напярэдадні важных унутрыпалітычных падзей. Упершыню ў гісторыі Беларусі 25 лютага гэтага года адбудзецца адзіны дзень галасавання. "Па прыкладзе Расіі мы таксама ўстанавілі канстытуцыйна адзіны дзень галасавання. У гэты дзень будуць абраны дэпутаты парламента, мясцовых саветаў (у нас абласныя, раённыя і сельскія захаваны саветы, як гэта было ў савецкія часы.). І 17 сакавіка пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Перыяд такі няпросты, але, як вы бачыце, ён праходзіць спакойна. І я ўпэўнены, мы спакойна падыдзем да гэтых дат і так жа спакойна правядзем гэтыя мерапрыемствы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Крыніца: belta.by