Забеспячэнне міру і стабільнасці, росту эканомікі і годнага ўзроўню жыцця людзей па-ранейшаму з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка 30 снежня пры прадстаўленні на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Касінца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Забеспячэнне міру і стабільнасці, росту эканомікі і годнага ўзроўню жыцця людзей па-ранейшаму з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка 30 снежня пры прадстаўленні на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Касінца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У любой дзяржаве змена кіраўніцкіх кадраў - натуральны працэс. У жыцці нішто не стаіць на месцы, і кадравыя рашэнні заўсёды павінны адпавядаць той абстаноўцы, якая склалася на дадзены момант, лічыць Прэзідэнт Беларусі.

"Тры дні таму мною быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, якія закранулі ўрад і Адміністрацыю Прэзідэнта. Сутнасць гэтых рашэнняў вам вядомая. Пасада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта - адна з ключавых у нашай сістэме кіравання. Не раз мы гаварылі: Адміністрацыя Прэзідэнта - гэта штаб кіраўніка дзяржавы. І ад таго, хто ўзначаліць гэты штаб, залежыць многае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён ахарактарызаваў Аляксандра Касінца як досведнага і валявога кіраўніка, за плячыма якога багаты вопыт кіраўніцкай працы. У свой час Аляксандр Касінец быў рэктарам аднаго з вядучых ВНУ, а таксама віцэ-прэм'ерам, курыраваў найважнейшыя сферы сацыяльнай палітыкі, аховы здароўя, культуры. Шмат гадоў кіраваў Віцебскай вобласцю.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ініцыятыўнасць, энергічнасць, рашучасць, дзелавая хватка Аляксандра Касінца - гэта тыя якасці, якія дазволяць яму паспяхова справіцца з новымі высокімі абавязкамі. І ён надасць працы Адміністрацыі Прэзідэнта новую магутную энергетыку.

У калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта ўліваюцца і два новыя намеснікі - Мікалай Снопкоў і Ігар Бузоўскі. У свой час абодва яны працавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. У абодвух за плячыма сур'ёзны вопыт кіраўніцкай працы. Мікалай Снопкоў быў міністрам эканомікі, Ігар Бузоўскі ўзначальваў найбуйнейшую моладзевую арганізацыю. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яны годна справяцца з даручанымі ім новымі ўчасткамі працы.