У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў, якая дазваляе якасна рыхтаваць спартыўны рэзерв. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў, якая дазваляе якасна рыхтаваць спартыўны рэзерв. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнта праінфармавалі аб выкананні яго даручэнняў па рэканструкцыі і ўводзе ў эксплуатацыю Палаца спорту "Уручча" дзяржаўнай установы "Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Гэты ўніверсальны спартыўны комплекс прызначаны для падрыхтоўкі нацыянальных зборных каманд, спартыўных клубаў, спецыялізаваных спартыўных класаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Аснову аб'екта складаюць тры гульнявыя пляцоўкі: дзве спаборніцка-трэніравальныя (з трыбунамі для гледачоў на 300 і 3 тыс. месцаў і магчымасцю іх павелічэння) і адна трэніравальная. У палацы ёсць усе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных спартыўных форумаў самага высокага ўзроўню.
Як расказалі кіраўніку дзяржавы, пры будаўніцтве максімальна выкарыстоўваліся беларускія будматэрыялы, а таксама частка айчыннага абсталявання.
Прэзідэнт закрануў тэму стварэння беларускіх спартыўных трэнажораў. Такое даручэнне ён даваў раней. На думку Аляксандра Лукашэнкі, іх можна і трэба выпускаць. "Трэба абавязкова гэта зрабіць. І не варта баяцца прыступаць да дадзенай вытворчасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. У якасці пазітыўнага прыкладу таго, што беларускім спецыялістам гэта пад сілу, ён прывёў поспехі Беларусі ў галіне стварэння ваеннай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка асобна закрануў тэму развіцця гандбола. На яго думку, пакуль гэты від спорту знаходзіцца ў "прымежным стане". Яго прыпаднялі на нейкі ўзровень, але далей неабходны штуршок для належнага развіцця гандбола. Прэзідэнт не сумняваецца, што беларускія гандбалісты змогуць дасягнуць высокіх вынікаў.
Разам з тым ён падкрэсліў, што грошай на ўтрыманне Палаца спорту "Уручча" ніхто даваць не будзе. Кіраўніцтва аб'екта само павінна паклапаціцца пра тое, як зарабляць сродкі.
Кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў міжнародны дзіцячы турнір па гандболе.
У выступленні Прэзідэнт выказаў меркаванне, што новы Палац спорту з'яўляецца ўнікальным па сваім профілі аб'ектам, аналагічных якому ў краіне яшчэ не было. "У залах створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў і падрыхтоўкі спартсменаў самага высокага ўзроўню. Тут трэніравацца гульцам па такіх відах спорту, як гандбол, валейбол, баскетбол і міні-футбол, а таксама тэніс і бадмінтон. Прычым прыйсці сюды змогуць як вайскоўцы, так і жыхары, госці сталіцы", - сказаў беларускі лідар.
У Беларусі імкнуцца не толькі вырошчваць маладых атлетаў, але і ўмацоўваць здароўе моладзі. Менавіта таму нароўні з спаборніцтвамі прафесійных спартсменаў сёння праводзяцца дзіцячыя спаборніцтвы. "Бо наша мэта - выхаванне здаровых, моцных і фізічна развітых абаронцаў Айчыны, здольных надзейна забяспечыць яе бяспеку", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт лічыць сімвалічным, што цяперашні турнір прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на велізарнай ролі спорту ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, што, несумненна, служыць захаванню міру. "Прыемна бачыць тут нашых суседзяў, замежных гасцей. Усім зразумела, што краіны павінны супернічаць выключна на спартыўных арэнах, але ні ў якім разе не на полі бою", - перакананы Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць Палац спорту "Уручча" шматпрофільны, усё ж асноўная ўвага тут будзе ўдзяляцца развіццю гандбола і яго папулярызацыі. Ён запэўніў, што дзяржава гатова падтрымліваць спартсменаў, у тым ліку гандбалістаў, але падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. Спартсмены ж павінны радаваць гледачоў вынікамі.
"Хопіць ужо гаварыць пра папулярызацыю. Трэба выйграваць, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Мы занадта шмат сродкаў уклалі ў спорт, але, скажу шчыра, належнай аддачы народ, беларускія гледачы пакуль не атрымалі. Нам патрэбен вынік, і трэба паказваць вынікі ў спорце вышэйшых дасягненняў, паколькі для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы. Гэта наша задача. І пачынаць трэба вось з гэтых хлопцаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Іх трэба падтрымліваць. Вось тады ў нас будзе добры рэзерв. І тады будуць такія наймацнейшыя гандбалісты, як Сяргей Рутэнка, на кожным квадратным метры, а не адзін на ўсю краіну. Падрастае новае пакаленне спартсменаў, будзем уважліва за імі назіраць".
Пасля адкрыцця дзіцячага турніру Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з функцыянальнымі магчымасцямі новага спартыўнага аб'екта, прысутнічаў на трэніроўках гандбольнага клуба СКА-Мінск і нацыянальнай зборнай па бадмінтоне.
Прэзідэнт цёпла пагутарыў са спартсменамі, пацікавіўся праблемамі, умовамі трэніровак і сфатаграфаваўся з хлопцамі.
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што бачыць вялікі патэнцыял для дасягнення спартсменамі самых высокіх вынікаў.