Сёлета трэба зрабіць максімум для беларускіх жанчын. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з калектывам ААТ "Планар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 2026 год аб'яўлены ў Беларусі Годам беларускай жанчыны. "Лозунгі - гэта добра. Але трэба для жанчын рабіць не кожны дзень, але хаця б на тыдзень, на месяц значнае мерапрыемства. Год пройдзе, а жанчыны будуць успамінаць гэты Год жанчыны. Трэба сёлета зрабіць максімум для нашых жанчын. Гэта не таму, каб спадабацца вам, жанчынам. Вы сапраўды аснова нашага жыцця", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка даручыў падумаць аб тым, якія мерапрыемствы правесці ў гэты год, каб ён запомніўся. Звяртаючыся ў тым ліку да прысутных старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і прэс-сакратара Наталлі Эйсмант, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Падумайце разам з Саюзам жанчын, як нам зрабіць так, каб жанчыны запомнілі не толькі тое, што Прэзідэнт аб'явіў Год жанчыны, але каб яны запомнілі гэты год. Што мы павінны зрабіць, якія мерапрыемствы правесці? І на мужыкоў не глядзіце. Яны прыстрояцца. Падумайце, Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўвага БЕЛТА), вы за гэта адказная. Што скажаце, тое будзем рабіць".

belta.by