У СНД трэба паставіць больш сур'ёзныя задачы і ажыццявіць прарыў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба неяк падумаць аб тым, з улікам вопыту, чым у канчатковым выніку будзе займацца СНД, паставіць сабе больш сур'ёзныя задачы і, калі так можна выказацца, ажыццявіць нейкі прарыў у гэтай арганізацыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер СНД у асноўным з'яўляецца свайго роду дыскусійнай пляцоўкай, дзе ў тым ліку абмяркоўваюцца сур'ёзныя і важныя пытанні. "Але трэба нейкай канкрэтыкай, як мне здаецца, напоўніць нашу гэту арганізацыю. Фактычна парасонавай арганізацыяй над ЕАЭС, АДКБ і гэтак далей. Адкрыта пагаварыць з кіраўнікамі дзяржаў, ці гатовыя яны рухацца ў напрамку іншых, больш цесных аб'яднанняў. Дапусцім, у эканоміцы - ЕАЭС, у ваенна-палітычнай сферы - АДКБ. Нешта ў гэтым плане. Калі б вы прапрацавалі гэтае пытанне і маглі ўнесці прапанову, я быў бы вашым добрым лабістам, нашага Выканкама, каб прапанаваць кіраўнікам дзяржаў пагаварыць у рамках гэтага саміту з мэтай надавання большай дынамікі і большага аўтарытэту і вагі нашай арганізацыі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.