Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў горад Бабруйск Магілёўскай вобласці, паведамляе БЕЛТА. 

У праграме наведвання два буйных прадпрыемствы - "Бабруйскаграмаш" і "Белшына". Аднак размова пойдзе не толькі аб перспектывах канкрэтна гэтых вытворчасцей, але больш глабальна. Падчас наведвання "Бабруйскаграмаш" кіраўніку дзяржавы даложаць аб імпартазамяшчэнні ў арганізацыях Міністэрства прамысловасці ва ўмовах санкцый. Ён азнаёміцца з імпартазамяшчэннем вузлоў і агрэгатаў вядучых прадпрыемстваў Мінпрама і тэхнікай холдынгу "Бабруйскаграмаш". 

Затым Аляксандра Лукашэнку чакаюць у ААТ "Белшына". Тут размова пойдзе аб рабоце арганізацый канцэрна "Белнафтахім" ва ўмовах санкцый, уведзеных у дачыненні да Беларусі, а таксама аб мерах, якія прымаюцца па мінімізацыі наступстваў. Даложаць Прэзідэнту і аб бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасці "Белшыны", рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці суцэльнаметалакардавых шын з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў.

Крыніца: belta.by