Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў указ №13, якім ствараюцца дадатковыя ўмовы для эфектыўнага функцыянавання Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць змяненні ва ўказ №359 ад 18 ліпеня 2014 года "Аб Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі". Ім пашыраюцца магчымасці дзяржаўных органаў па прыцягненні папулярных творчых калектываў і выканаўцаў да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца на базе комплексу, што дазволіць больш разнастайна прадстаўляць беларускую культуру за мяжой.
Крыніца: belta.by