Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа недалёка ад сваёй малой радзімы ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя ўсім вядомых знакавых манументаў і мемарыяльных комплексаў, якія нагадваюць пра падзеі ваенных гадоў, у Беларусі па ўсёй краіне ёсць і тысячы такіх невялікіх магіл і помнікаў, якія таксама не павінны быць забыты.
У Хімах, недалёка ад малой радзімы кіраўніка дзяржавы, пахаваны 18 жыхароў вёскі, а таксама танкісты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны не ўстаноўлены.
Прэзідэнт паклаў кветкі і сказаў некалькі слоў, звярнуўся да беларусаў: "У гэты дзень нашы беларусы і не толькі - жыхары постсавецкіх рэспублік - збіраюцца ля знакавых мемарыялаў, абеліскаў, якія вядомыя ва ўсім свеце. Такія, як Брэсцкая крэпасць, Хатынь і іншыя. Для таго, каб ушанаваць масавы гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта правільна. Але асабліва ў Беларусі велізарная колькасць была здзейснена подзвігаў невялікімі групамі савецкіх людзей, проста жыхароў Беларусі. Шмат было адзінкавых подзвігаў, асабліва лётчыкаў, танкаў. І ўдзячныя жыхары па ўсёй нашай Беларусі ўсталявалі тысячы і тысячы вось такіх вось безыменных і з імёнамі невялікіх груп людзей і адзіночак помнікі. Мы не павінны пра іх забываць. Мы павінны іх утрымліваць у чысціні і парадку. Бо яны ствараюць чысціню нашых душ і сэрцаў. У гэты дзень я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны асаблівую ўвагу звярнулі на гэтыя святыя месцы".
Пасля Аляксандр Лукашэнка пабываў на магіле маці.
Крыніца: belta.by