Крызіс – гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

26 чэрвеня, Салігорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Крызіс – гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расслабляцца ні ў якім разе нельга. Сёння час патрабуе імклівага руху наперад з дакладным разуменнем мэт і перспектыў сталічнага рэгіёна. Гэта не дэжурная фраза. Крызіс – гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Мы павінны вось гэты складаны час выкарыстаць так, каб ускочыць кудысьці на новыя рынкі, якія адкрыліся, і зачапіцца там. Не зачапімся – будзе вельмі цяжка. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба рваць наперад", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, кіраўніцтву ўрада, Нацыянальнага банка пастаўлена жалезная задача – усё, што ёсць, кінуць у вытворчасць, каб зачапіцца на рынках. "Вось і ўся рэформа. Не да тлушчу цяпер. Мы вельмі "уманціраваны" ў міжнародныя вытворчыя ланцужкі, экспартна арыентаваная краіна", - сказаў Прэзідэнт.

"Нам трэба ў гэты перыяд нічога не разбурыць, выратаваць нашу дзяржаву, эканоміку, абараніць людзей і хаця б на 5% прасунуцца наперад. Зробім гэта – пяцігодку пражывём спакойна, мірна, без усялякіх узрушэнняў. Гэта для нас сёння галоўнае", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.