Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Ковінду ў сувязі з шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку паводак. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб вялікіх чалавечых ахвярах і значных разбурэннях у выніку паводак і апоўзняў у розных рэгіёнах Рэспублікі Індыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй штатаў.
Крыніца: belta.by