Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў за ўвядзенне самых жорсткіх мер за нявыплату падаткаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў за ўвядзенне самых жорсткіх мер за нявыплату падаткаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кардынальная задача для ўсіх прысутных - унясіце самыя жорсткія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні. Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе - аплот дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца жорстка, і за нявыплату падаткаў там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім", - адзначыў Прэзідэнт.
У развіццё тэмы Аляксандр Лукашэнка выказаўся і аб заробках у канвертах. Ён падкрэсліў, што за падобныя парушэнні таксама павінна быць найсур'ёзнейшая адказнасць.
"Прыміце гэта да выканання неадкладна", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.