На працягу наступнай пяцігодкі ў Мінску з'явіцца не менш за пяць новых тэхнапаркаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы Мінскі гарадскі тэхнапарк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў запатрабаванасці і эфектыўнасці такой формы развіцця вытворчай сферы. "Трэба было паглядзець на сваё дзіця (Мінскі гарадскі тэхнапарк, якому аддалі незапатрабаваныя тэрыторыі мотавелазавода. - Заўвага. БЕЛТА). Цяпер мы плануем - гарвыканкам будзе на тэрыторыі Мінска ствараць пяць дзесьці прыкладна тэхнапаркаў. Паступова будзем падобныя - больш, менш - ствараць тэхнапаркі. На заводзе "Гарызонт", як мы яго раней называлі, будзем адпаведныя вытворчасці развіваць - высокатэхналагічныя. Там ужо менш будзе жалеза і больш мазгоў", - сказаў Прэзідэнт. "Розныя будуць тэхнапаркі. Таму на працягу наступнай пяцігодкі пяць дакладна ў нас у Мінску з'явяцца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by