Адной з тэм рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці сталі работы ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта далажыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Масавую ўборку ў рэгіёне закончаць на працягу тыдня. Чакаецца намалот у 2,1 млн. т збожжа з улікам рапсу. Яшчэ разлічваюць атрымаць каля 600 тыс. т збожжа кукурузы.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ходам будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых комплексаў. Гэту работу ў Мінскай вобласці разлічваюць завяршыць на працягу трох гадоў.

belta.by