Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка завяршыў рабочы візіт у Расію. Фотаздымкі з адлёту кіраўніка дзяржавы апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага".
Як паведамляла БЕЛТА, 23 ліпеня прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, пасля чаго лідары краін наведалі Кранштат і агледзелі там шэраг славутасцяў.
Прэзідэнты працягнулі зносіны і на наступны дзень, наведаўшы разам манастыр, размешчаны на востраве Валаам на Ладажскім возеры.
Крыніца: belta.by