Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці далейшага ўмацавання абараназдольнасці краіны. Гэта стала тэмай нарады па пытаннях аснашчэння Узброеных Сілаў і развіцця ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сучасных умовах самадастатковым можа лічыцца толькі тая дзяржава, якая перш за ўсё здольна забяспечыць сваю бяспеку ў ваеннай сферы. "Хочам мы ці не, я даўно пра гэта папярэджваў беларускі народ, вы тым больш ведаеце пра гэта, нам давядзецца ўмацоўваць нашу абараназдольнасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Нарастанне ваеннай кампаненты ля нашых межаў, асабліва з боку Польшчы, нас не проста насцярожвае. Мы разумеем, што гэта проста так не робіцца. Людзі грошы проста так на танкі і боепрыпасы не трацяць. Таму ў свой час мною было прынята рашэнне з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі заняцца ўмацаваннем нашай абараназдольнасці яшчэ ў больш сур'ёзных маштабах", - сказаў Прэзідэнт.