Жыллё ў Беларусі трэба будаваць перш за ўсё пад патрэбы вытворчасці. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Шклоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыллё будзем будаваць перш за ўсё пад патрэбы вытворчасці. Пад тое, што дае грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што акцэнт пры гэтым будзе зроблены на арэндным жыллі, каб забяспечыць ім работнікаў прадпрыемстваў. Гэта ў тым ліку будзе спрыяць развіццю рэгіёнаў, каб не сцягваць усё насельніцтва ў Мінск і іншыя буйныя гарады.
Але і ў Мінску Аляксандр Лукашэнка не выключае будаўніцтва арэнднага жылля пад патрэбы прадпрыемстваў.