18 студзеня, Навалукомыль /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Лукомльская ГРЭС у 2011 годзе зэканоміла па праграме энергазберажэння 20,4 тыс.т умоўнага паліва і перавыканала гадавое заданне амаль на 12%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
У 2011 годзе станцыяй забяспечана надзейнае, бесперабойнае энергазабеспячэнне спажыўцоў, гатоўнасць абсталявання электрастанцыі да нясення электрычнай нагрузкі, забяспечана безаварыйная і эканамічная праца філіяла і створаны бяспечныя ўмовы працы. Лукомльскай ГРЭС выпрацавана 11,992 млрд.кВт·г электраэнергіі, што складае 89,8% ад выпрацоўкі "Віцебскэнерга" і 40,4% ад выпрацоўкі "Белэнерга".
Адпуск цеплавой энергіі склаў 115,990 тыс.Гкал. Гэты паказчык ніжэйшы за паказчык 2010 года на 15,9%, што абумоўлена пераходам з 1 студзеня 2011 года на новую наменклатуру гаспадарчых патрэб і больш высокай тэмпературай вонкавага паветра.
Удзельны расход паліва на адпуск цеплавой энергіі за мінулы год склаў 168,14 кг/Гкал.
На станцыі ўведзена сем аб'ектаў агульным коштам Br62,968 млрд. У бягучым годзе запланавана ўвядзенне 11 аб'ектаў агульным коштам Br57,7 млрд.
Лукомльская ГРЭС - філіял РУП "Віцебскэнерга", з'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй і асноўнай генеравальнай крыніцай Беларусі.-0-
БЕЛТА
Лукомльская ГРЭС в 2011 году перевыполнила задание по программе энергосбережения почти на 12%,
18.1.20120 праглядаў