Лыжныя чаравікі беларускай вытворчасці з'явяцца да новага зімовага сезону. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Беларускай гарбарна-абутковай кампаніі "Марка", сенатар Мікалай Мартынаў.
Лыжныя чаравікі беларускай вытворчасці з'явяцца да новага зімовага сезону. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Беларускай гарбарна-абутковай кампаніі "Марка", сенатар Мікалай Мартынаў.
"Асноўная наша задача - забяспечыць спецыяльным абуткам выхаванцаў дзіцячых спартыўных школ. Ужо займаемся распрацоўкай асартыменту. Думаем, што гэта будуць чаравікі для двух распаўсюджаных відаў мацавання. Абутак маем намер вырабляць як з натуральных, так і са штучных матэрыялаў, выконваючы важныя патрабаванні - зручнасць і гігіенічнасць. Да таго ж наш абутак абавязкова будзе з анатымічнай падэшвай. Гэта важна для правільнага фарміравання дзіцячай ступні", - распавёў Мікалай Мартынаў.
Ён адзначыў, што прадпрыемства ўжо звязалася з расійскім вытворцам падэшваў для лыжных чаравікаў. Пачалася праца над калодкай для гэтага абутку. "Зараз наша задача - падабраць матэрыялы. Плануем пачаць з чатырох мадэляў рознай каляровай гамы для дзяўчынак і хлопчыкаў", - падзяліўся гендырэктар.
Мікалай Мартынаў падкрэсліў, што над рэалізацыяй новага праекта працуюць усе дызайнеры і снабжальнікі прадпрыемства. Што тычыцца абсталявання, то ніякіх дадатковых машын і механізмаў не спатрэбіцца - на вытворчасці ёсць усё неабходнае. "Марка" займаецца выпускам спартыўнага абутку.
Віцебскім шаўцам цяпер важна ведаць, пра якія аб'ёмы ідзе гаворка. "Нам трэба высветліць, якая патрэба. Думаем, адказ на гэтае пытанне нам дапаможа знайсці Міністэрства спорту і турызму. Будзем працаваць у цесным кантакце з беларускімі вытворцамі лыж", - адзначыў суразмоўца.
Прадпрыемства не будзе абмяжоўвацца толькі дзіцячым асартыментам і мае намер забяспечыць чаравікамі ўсіх аматараў лыжнага спорту незалежна ад узросту. Мікалай Мартынаў запэўніў, што да зімы спецыяльны абутак з'явіцца на паліцах спартыўных крамаў, а таксама ў фірмовай гандлёвай сетцы "Марка".