21 жніўня, Дзяржынскі раён /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Такое рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў сёння пасля наведвання ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", генеральным дырэктарам якога з'яўляўся да гэтага часу Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.-0-

БЕЛТА