16 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Першамайскім раённым (города Віцебска) аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце ілжывага паведамлення аб мініраванні Віцебскага халадкамбіната, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Як паведамлялася раней, 14 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу УУС паступіла інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі Віцебскага халадкамбіната закладзена выбуховае прыстасаванне. З тэрыторыі прадпрыемства было эвакуіравана 93 чалавекі. У ходзе праверкі выбухованебяспечныя прадметы выяўлены не былі, аднак быў знойдзены муляж выбуховага прыстасавання, які ўяўляе сабой папяровы пакет з цукрам, на ўпакоўку якога нанесены рукапісны тэкст "Асцярожна міна". У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама ва ўзаемадзеянні з УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УКДБ па Віцебскай вобласці праз некалькі гадзін быў затрыманы жыхар Віцебска 1976 года нараджэння, раней не судзімы. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што мужчына хацеў праверыць, як рэагуюць праваахоўныя органы на паведамленне аб мініраванні. Званіўшы быў затрыманы на падставе арт.108 УПК РБ. Крымінальная справа ўзбуджана па ч.1 арт.340 КК Рэспублікі Беларусь - загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў. Асобе прад'яўлена абвінавачванне. Абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Сума ўрону ад вымушанага прыпынення працы халадкамбіната, а таксама матэрыяльныя затраты службаў, якія выбывалі на месца здарэння, устанаўліваюцца.-0-

БЕЛТА