Лепельчане паспяхова выступілі на першым этапе Кубка вобласці па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях. Лепельшчыну прадставілі дзесяць выхаванцаў гурткоў «Пешаходны турызм» раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Лепельчане паспяхова выступілі на першым этапе Кубка вобласці па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях. Лепельшчыну прадставілі дзесяць выхаванцаў гурткоў «Пешаходны турызм» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пераадолець «радыяльны маятнік» і прайсці па «гаці» – адны з тых выпрабаванняў, з якімі нядрэнна справіліся «турысты». Дарэчы, гэта спаборніцтва стала своеасаблівай трэніроўкай перад пачаткам сезона пешаходнага турызму. Вынікі наступных этапаў Кубка пакажуць, ці выйдуць лепельчане на рэспубліканскі і міжнародны ўзровень. А пакуль турыстычным навыкам дзяцей навучаюць у гуртках, якія працуюць на базе трох школ – Старалепельскай, Заслонаўскай і СШ №1 г. Лепеля.
Наш кар.