Лепельскі РАУС інфармуе аб правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01 чэрвеня па 15 верасня 2017 года спецыяльнай праграмы «МАК» асноўнай мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца не дапушчэнне распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (мак, каноплі і г.п.)...

Лепельскі РАУС інфармуе аб правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01 чэрвеня па 15 верасня 2017 года спецыяльнай праграмы «МАК» асноўнай мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца не дапушчэнне распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (мак, каноплі і г.п.), блакаванне доступу да дзікарослых зараснікаў канопляў і іх знішчэнне, выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымальных раслін, прыняцце да правапарушальнікаў мер, прадугледжаных заканадаўствам. Незаконным з'яўляецца пасеў або вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы

У выпадку, калі на прысядзібным участку прарастае мак, каноплі або іншыя наркаўтрымальныя расліны грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дадзенае правапарушэнне па артыкуле 16.1 (Пасеў або вырошчванне забароненых да культывавання раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы) кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Любая інфармацыя аб асобах, якія ўжываюць наркатычныя сродкі, альбо спрыяюць і дапускаюць не медыкаментознае прымяненне лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя, псіхатропныя і моцнадзейныя рэчывы, можа быць паведамлена Вамі па тэлефонах аддзялення па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі Лепельскага РАУС – (02132) 4-18-40, (029) 896-23-79 (МТС) або 102, ананімнасць гарантуецца.

Старшы оперупаўнаважаны
ГНаПТЛ Лепельскага РАУС
А.В. Маляўка