13 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Старшыня журы міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" Максім Дунаеўскі збіраецца змагацца з сістэмай пратэжэ на конкурсе. Пра гэта ён сказаў на "Зорнай гадзіне" - традыцыйнай фестывальнай прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне аб ангажаванасці конкурсаў выканаўцаў, Максім Дунаеўскі заўважыў, што абвінавачванні ў лабіраванні інтарэсаў удзельнікаў прад'яўляюцца членам журы на ўсіх конкурсах як у Расіі, так і ў Еўропе. "З гэтай сістэмай ёсць спосаб барацьбы. Я гэты спосаб ведаю і буду яго прымяняць", - катэгарычна заявіў ён.
Старшыня журы не хаваў, што яму ўжо паступалі званкі з просьбай аб прасоўванні тых ці іншых канкурсантаў. "На ўсе званкі адказваю аднолькава: "Вядома". Але цягнуць нікога не буду. Уласных інтарэсаў у мяне няма. Я зраблю ўсё, каб Гран-пры знайшло годнага", - сказаў Максім Дунаеўскі.
Разам з тым кампазітар заўважыў, што не заўсёды конкурс дае прыкметныя вынікі. І залежыць гэта не толькі ад выбару журы, але і ад складу канкурсантаў. "Любое судзейства суб'ектыўна, неабходна нямала намаганняў, каб яно стала яшчэ і аб'ектыўным", - дадаў ён.
Сёння ўвечары адбудзецца жараб'ёўка конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012". А 14 ліпеня пачнецца само песнярнае спаборніцтва.-0-
БЕЛТА
Максім Дунаеўскі збіраецца змагацца з сістэмай пратэжэ на конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2012"
13.7.20120 праглядаў