19 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй журы XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" будзе кампазітар, народны артыст Расіі Максім Дунаеўскі, паведамляе афіцыйны сайт фестывалю, перадае кар. БЕЛТА.
Максім Дунаеўскі пісаў песні для Міхаіла Баярскага, Мікалая Карачэнцава, Паўла Смеяна, Таццяны Буланавай. Ён аўтар музыкі да больш чым 30 фільмам, сярод іх "Д’Артаньян і тры мушкетэры", "Ах, вадэвіль, вадэвіль…", "Карнавал", "Трэст, які лопнуў", "Зелёны фургон", "Мэры Попінс, да пабачэння!". Ён вёў праграму на расійскім канале "Культура" пра аперэту, быў членам журы музычнага тэлеконкурсу "Народны артыст". Максім Дунаеўскі актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. З'яўляецца прэзідэнтам Дабрачыннага культурнага фонду імя свайго бацькі Ісака Дунаеўскага, намеснікам старшыні Гільдыі прафесійных кампазітараў, акадэмікам Расійскай нацыянальнай кінаакадэміі, членам экспертнага савета Першага канала тэлебачання па адборы на конкурс "Еўрабачанне" і штогадовай музычнай праграмы "Новыя песні пра галоўнае". Кампазітар не раз прымаў удзел у канцэртах на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Цяпер завяршаецца адбор канкурсантаў для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", які з'яўляецца галоўнай інтрыгай фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Міжнародны фестываль мастацтваў пройдзе ў Віцебску з 12 па 18 ліпеня.-0-
БЕЛТА
Максім Дунаеўскі ўзначаліць журы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на "Славянскім базары"
19.4.20120 праглядаў