Сёння, калі імкліва развіваюцца перадавыя тэхналогіі, расце колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, становяцца больш папулярнымі паслугі «Zala», «Разумны дом», «Відэакантроль», «Воблачная АТС» і іншыя, жыхары раёна ўсё часцей звяртаюцца да спецыялістаў сувязі.
Сёння, калі імкліва развіваюцца перадавыя тэхналогіі, расце колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў, становяцца больш папулярнымі паслугі «Zala», «Разумны дом», «Відэакантроль», «Воблачная АТС» і іншыя, жыхары раёна ўсё часцей звяртаюцца да спецыялістаў сувязі. Практычна кожны дзень работнікі гэтай сферы прымаюць дзясяткі заказаў ад жыхароў раёна. Начальніка Лепельскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗУЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Анатоля Купрэвіча ведаюць практычна ўсе жыхары Лепельшчыны.
– Галоўным крытэрыем нашай работы з'яўляецца максімальнае задавальненне
запытаў грамадзян, – адзначае Анатоль Уладзіміравіч. – Кожны з жыхароў раёна,
які звярнуўся да нас за той ці іншай паслугай, павінен ведаць, што неабходныя
работы будуць праведзены своечасова і якасна.
Аднак Анатоль Уладзіміравіч умее не толькі на належным узроўні арганізаваць
работу калектыву, але і дэталёва разабрацца і дапамагчы ў вырашэнні сацыяльных
праблем грамадзян. Невыпадкова Анатоль Купрэвіч быў абраны дэпутатам Лепельскага
раённага Савета дэпутатаў 25-га, 26-га, 27-га і 28-га скліканняў.
– Паколькі я з'яўляюся дэпутатам па Пышнянскай выбарчай акрузе №22, да
мяне звяртаюцца жыхары сельскіх населеных пунктаў з просьбай аказаць садзейнічанне
ў расчыстцы дарог, пракладцы водаправода. Вяду актыўную работу па павышэнні
якасці паслуг сувязі. У гэтым напрамку мы актыўна супрацоўнічаем са
старшынёй Стайскага сельвыканкама Мікалаем Латышавым. У гэтым годзе на
тэрыторыі Стайскага сельсавета плануем ажыццявіць рэканструкцыю сеткі з
пракладкай опта-валаконнага кабеля да кожнага абанента. Такім чынам,
аграгарадок Стаі і бліжэйшыя вёскі будуць забяспечаны якаснымі паслугамі
з высокімі хуткасцямі.
Любоў да працы ў сферы сувязі Анатоль Купрэвіч перадаў і сваім сынам,
якія сталі годнымі прадаўжальнікамі сямейнай дынастыі сувязістаў. Старшы
сын Уладзіслаў скончыў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія
сувязі», затым – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і
радыёэлектронікі па спецыяльнасці «сеткі тэлекамунікацый» і ў цяперашні час
працуе інжынерам у Лепельскай кабельнай групе ЭТЦС, якая абслугоўваевалаконныя мясцовыя, зональныя і міжгароднія лініі. Малодшы сын Станіслаў атрымаў спецыяльнасць у АП «Каледж інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» ВА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». З'яўляючыся студэнтам БДУІР, Станіслаў працуе інжынерам па рамонце і абслугоўванні электрасілкавальных установак сувязі на РУП «Белтэлекам» у г. Мінску.
– Лічу, што галоўным крытэрыем ацэнкі кожнага кіраўніка з'яўляецца яго ўменне працаваць з людзьмі. Вельмі важна ўмець знайсці падыход да кожнага чалавека і прыняць усе магчымыя меры для вырашэння сацыяльных праблем, – адзначае Анатоль Купрэвіч, і за гэтымі словамі стаяць шматлікія справы, зробленыя ім на карысць раёна.
Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.