У Беларусі, паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, летась узровень занятасці насельніцтва (суадносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 66,7% (у 2015 годзе – 68,1%). Такія звесткі размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Узровень занятасці ў працаздольным узросце (мужчыны – 16-59 гадоў, жанчыны – 16-54 гады) дасягнуў 80,9% (у 2015 годзе – 82%). Максімальны ўзровень занятасці назіраўся ў узроставай групе 40-44 гадоў – 90,2%.
Паводле даных Белстата, у эканоміцы рэспублікі ў снежні 2016 года было занята 4 381,3 тыс. чалавек – на 2% менш, чым у снежні 2015-га. У агульнай колькасці занятага насельніцтва 3 007,4 тыс. чалавек, або 68,6%, складалі работнікі арганізацый (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснага падпарадкавання).
Арганізацыямі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснага падпарадкавання) у снежні мінулага года было прынята на працу 40,3 тыс. чалавек (1,3% сярэднемесячнай колькасці), звольнена па розных прычынах 50,5 тыс. чалавек (1,7% сярэднемесячнай колькасці).
Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (суадносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у снежні 2016 года склаў 0,798 (у снежні 2015 года – 0,799).
Паводле аператыўных статыстычных даных, у эканоміцы Беларусі ў студзені 2017 года было занята 4 367,2 тыс. чалавек.