З наступленнем спрыяльнага надвор'я на дарогах краіны з'явіліся матацыклісты, веласіпедысты і пешаходы на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ).



Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае правілы бяспекі:

Пешаходы на СПМ абавязаны перамяшчацца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне са скорасцю не вышэй за 25 км/г. Пры гэтым нельга ствараць перашкоды для руху пешаходаў;

Катэгарычна забаронена кіраваць СПМ асобам, якім не споўнілася 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон), у стане ап'янення, не трымаючыся за руль пры яго наяўнасці. Таксама забараняецца перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй;
 Веласіпедысты ў адпаведнасці з ПДР абавязаны перасякаць дарогу па пешаходным пераходзе са скорасцю пешахода, які ідзе крокам. Пры руху па-за населеным пунктам у цёмны час сутак неабходна надзяваць адзенне павышанай бачнасці;

Матацыклісты і іх пасажыры павінны надзяваць матацыклетны шлем і рухацца з уключа