Сёння малышы з дзіцячага сада № 9 г. Лепеля даведаліся ўсе сакрэты прыгатавання тонкіх, духмяных, ажурных бліноў
У кулінарных справах паварам дапамаглі больш дасведчаныя шэфы з Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Такі цікавы досвед дзеці атрымалі дзякуючы рэалізацыі сумеснай праекта "Профі-Кухар".
Малако, яйкі, цукар, соль, мука, шчыпка дабрыні і любові - нават дашкольнікі цяпер ведаюць, як прыгатаваць галоўны масленічны пачастунак.
Масленіцу ў дашкольнай установе сустрэлі, як і належыць, весела, з жартамі-прымаўкамі, карагодамі, песнямі, скокамі, спартыўнымі гульнямі, вясёлымі эстафетамі ды блінамі.
Адзначым, такія тэматычныя мерапрыемствы ў гэтыя дні праходзяць ва ўсіх установах адукацыі Лепельскага раёна.
Маленькія жыхары Лепельшчыны рыхтуюцца да народнага свята "Масленіца"
28.2.20250 праглядаў