11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дванаццатая выстаўка-кірмаш "Малы бізнес у фестывальным Віцебску" пройдзе 11-18 ліпеня падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю Мінэканомікі Беларусі. Да ўдзелу ў выстаўцы-кірмашы запрашаюцца суб'екты малога прадпрымальніцтва, зацікаўленыя ў выхадзе на спажывецкія рынкі блізкага і далёкага замежжа. У фестывальныя дні плануецца таксама правядзенне круглага стала "Падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах", дзе будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця канкурэнтнага асяроддзя, стымулявання вытворчасці новых тавараў, фарміравання станоўчага іміджу прадпрымальніцтва. Выстаўка-кірмаш праводзіцца ў рамках дзяржпраграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі на 2010-2012 гады.-0-

БЕЛТА