Па ўсёй краіне да яе актыўна далучаюцца людзі, якія жадаюць праявіць клопат і ўвагу да старэйшага пакалення. Не застаюцца ўбаку і прафсаюзныя арганізацыі
Так, старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Дзіканава і прафсаюзны лідар Лепельскага МКК Таццяна Крывель наведалі сёння ветэрана працы Вячаслава Ланько.— Мы жывём у квітнеючай краіне, і гэтым абавязаны вам — людзям, якія, не шкадуючы сіл, працавалі на карысць роднага краю і краіны ў цэлым. Вы ва ўсе часы будзеце прыкладам для нас. Ваша праца і адданасць выбранай прафесіі натхняюць і падтрымліваюць нас кожны дзень. Прыміце шчырыя віншаванні са святамі! — сказала Таццяна Мікалаеўна.
Для Вячаслава Вячаслававіча былі падрыхтаваны падарункі як сімвал удзячнасці да яго шматгадовай працы.