У рамках дабрачыннай акцыі «Марафон добрых спраў» Беларускага саюза жанчын намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Лепелі Таццяна Курто ўручыла начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Галіне Гарбенок 7 камп'ютараў
Тэхніка ў найбліжэйшы час адправіцца ў сярэднюю школу №1 г. Лепеля, Заслаўскую і Стайскую сярэднія школы. Адзначым, што для ўстаноў адукацыі гэта не першы падарунак ад ААТ «АСБ Беларусбанк». Нядаўна 5 камп'ютараў былі перададзены ў гімназію ім. І. М. Ерашова.
Таксама з мэтай рэалізацыі банкаўскіх прадуктаў і паслуг для дзіцячай аўдыторыі, павышэння фінансавай пісьменнасці дзяцей, для набыцця імі навыкаў прымянення плацежнай карты, як інструмента плацяжу ААТ «АСБ Беларусбанк», з 2023 ажыццёўлены запуск банкаўскага прадукту КАРТА НАВУЧЭНЦА.
«Марафон добрых спраў»
4.2.20250 праглядаў