З 22 па 28 чэрвеня ў Лепельскім раёне праходзіць Марафон моладзі і студэнцтва.
У межах Марафону ўжо прайшлі:• майстар-клас па відах рамёстваў "Код памяці. Код продкаў" у Лепельскім Цэнтры рамёстваў;
• патрыятычная акцыя БРСМ "22 - КОД Памяці";
• выстава-памяць "Як гэта было: 22 чэрвеня - дзень памяці і смутку" у ДУК "Лепельская цэнтральная бібліятэчная сістэма";
• навуковы квэст "Digital-дэтэктыў" (знаёмства ў гульнявой форме з лічбавымі тэхналогіямі і навуковымі фактамі) у ДУДА "Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі";
• ГТО-Fest: Хутчэй. Вышэй. Мацней на гарадскім стадыёне.
Што яшчэ запланавана ў праграме?
25 чэрвеня, 15:00 Працоўная акцыя РК ГА БРСМ "Разам з бацькамі"
26 чэрвеня, 15:00 Інтэлектуальны квiз "Культурны код", ДУДА "Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі"
27 чэрвеня, 19:00 Святочная дыскапраграма "Даёшь, моладзь", танцпляцоўка ў гарадскім парку, 20:00 Раённае свята да Дня моладзі "Белыя росы", прысвечанае Году беларускай жанчыны ў в. Бароўка
28 чэрвеня, 19:00 Святочная дыскапраграма "Даёшь, моладзь", танцпляцоўка ў гарадскім парку
Чакаем вас на мерапрыемствах!