«Марафон Перамогі. Песні ў вайсковай шынелі». Пад такой назвай праект будзе рэалізоўвацца ў Лепельскай ДШМ і філіялах на працягу красавіка
19.3.20250 праглядаў
У філіялах пройдуць канцэрты-гутаркі і віктарыны. Навучэнцы даведаюцца, якія песні вялі нашу краіну да Перамогі, іх аўтараў і гісторыю стварэння, а таксама ролю песень у жыцці нашага народа ў ваенныя гады.
У Лепельскай ДШМ пройдзе віктарына на ўроках музычнай літаратуры і завяршальным акордам стане святочны канцэрт "Вясна на клавішах Перамогі", дзе возьмуць удзел творчыя калектывы школы мастацтваў і філіялаў.