Марафон "Поезд памяці", прысвечаны 73-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю ўтварэння ВЛКСМ, стартуе 27 красавіка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Марафон "Поезд памяці", прысвечаны 73-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю ўтварэння ВЛКСМ, стартуе 27 красавіка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Трохдзённая акцыя праводзіцца падчас рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі". Адкрые яе "Дыялог пакаленняў" на тэму "Погляд праз гады", які адбудзецца на базе Палаца творчасці дзяцей і моладзі. У ім возьмуць удзел моладзь, актыў абласных арганізацый БРСМ, "Белая Русь", абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, прафсаюзных арганізацый. Запрошаны таксама ветэраны камсамольскага руху. У якасці экспертаў выступяць прадстаўнікі абласных і гарадскіх улад, дэпутаты, лідары грамадскіх аб'яднанняў. Асноўнымі аспектамі дыскусіі стануць пытанні патрыятычнага выхавання моладзі і пераемнасці пакаленняў.
Праграма марафону ўключае мітынг ля помніка загінулым камсомольцам-падпольшчыкам у Чыгуначным раёне Віцебска, ускладанне кветак да помніка вядомага падпольшчыка і партызана Канстанціна Заслонава ў Оршы, наведванне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе ветэраны камсамольскага руху ўручаць новым членам БРСМ моладзевыя білеты. У ходзе падарожжа рабят чакае шмат творчых мерапрыемстваў: конкурс на лепшы кубрык, гістарычная віктарына, конкурсы на лепшае фота і відэа.
Марафон праводзіцца з мэтай папулярызацыі гісторыі і славутасцяў Беларусі, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і ўцягвання яе ў сацыяльна значную грамадскую дзейнасць.