Пад такім дэвізам сёння на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

  Пад такім дэвізам сёння на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

  У бягучым годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 66 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 10 чалавек загінулі, 56 – атрымалі раненні.

  Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, каб нагадаць правілы бяспечных паводзін у цёмны час сутак, растлумачыць неабходнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці.

  Асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы прадастаўлення перавагі пешаходам на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах, а таксама ў частцы нашэння пешаходамі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.