Пад такім дэвізам 15 кастрычніка на тэрыторыі Лепельскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 66 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 13 чалавек загінулі, 57 – атрымалі раненні.Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, каб нагадаць правілы бяспечных паводзін у цёмны час сутак, растлумачыць неабходнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці.
Асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы прадастаўлення перавагі пешаходам на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах, а таксама ў частцы нашэння пешаходамі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.