З 17 па 24 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі.
Іх мэта - прадухіленне ДТЗ з удзелам маршрутак і зніжэнне цяжару наступстваў, прафілактыка парушэнняў, якія здзяйсняюцца кіроўцамі такога транспарту.
Інспектары пракантралююць выкананне кіроўцамі маршрутных мікрааўтобусаў Правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў у частцы выканання патрабаванняў забеспячэння бяспекі.
У гэтыя дні супрацоўнікі ДАІ падчас нясення службы будуць выкарыстоўваць гласны, нягласны і змешаны кантроль.
ДАІ нагадвае аб павышанай адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, а таксама аб неабходнасці строгага выканання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху ПДР.