31 жніўня, Лепель /Соб. інф./. Другі год пры Цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе бібліобус: ён развозіць кнігі ў вёскі, у якіх няма стацыянарных бібліятэк. За мінулы год абслужана 350 сельскіх чытачоў, выдадзена пяць тысяч кніг. У бібліобуса восем маршрутаў, з самых аддаленых — у бок вёсак Крайцы — Чарніца і Бор — Караевічы. Па кожным з іх курсіруе раз на месяц. За гэты час вяскоўцы паспяваюць прачытаць узятыя кнігі і вырашыць, што наступным разам папрасіць у бібліятэкараў.

Попытам карыстаецца класіка, сучасная літаратура, часопісы сельскагаспадарчай тэматыкі «Прысядзібная гаспадарка», «Гаспадар», «Сад і агарод», экалагічнай — «Родная прырода», жаночыя — «Алеся», «Кудзяр». Сёлета бібліятэкары дапамагаюць арыентавацца ў навінках сучаснай беларускай літаратуры: праводзяць цыкл аглядаў «Майстры слова: 2012 — год кнігі». З задавальненнем чытаюць вяскоўцы творы беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Саламахі, Віктара Праўдзіна, Алеся Жука.
М.Арлова