Адзін з самых паспяховых і буйных прадпрыемстваў на Лепельшчыне – філіял "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат"
Топ-5 фактаў пра нашу "Лепелька":
- Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з красавіка 1951 года, калі быў створаны Малочны камбінат у г. Лепелі.
- Філіял выпускае больш за 50 найменняў прадукцыі: гэта розныя віды малака, марожанага, масла, тварагу і тварожных вырабаў, смятаны, сухіх малочных кансерваў, кісламалочнай прадукцыі.
- Філіял з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў сухога малака і масла на Віцебшчыне. Каб прадукцыя кампаніі нязменна заставалася натуральнай, сыравіна для яе вытворчасці паступае з экалагічна чыстых раёнаў, а ў працэсе вытворчасці не выкарыстоўваюцца кансерванты.
- У летні сезон прадпрыемства выпускае каля 60 тон марожанага.
- У конкурсе «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2024 год перамогу атрымала марожанае пломбір масавай доляй тлушчу 15%, а таксама масла сладкаслівачнае несоленае масавай доляй тлушчу 82,5%.
Сакавік у Беларусі – месяц прамысловага турызму
17.3.20250 праглядаў