12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Машыну з буйной рагатай жывёлай затрымалі ў Гарадоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Увечары 10 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў на аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны паблізу вёскі Хамякова затрымалі аўтамашыну ЗІЛ-130 пад кіраваннем індывідуальнага прадпрымальніка з Магілёва 1970 года нараджэння. Мужчына перавозіў дзевяць быкоў агульнай вагой 2,7 т на суму Br52,1 млн. без суправаджальных дакументаў. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол па ч.4 арт.12.17 КоАП РБ. Груз канфіскаваны.-0-

БЕЛТА