Сацыялагічнае даследаванне "Станаўленне сям'і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў" пачнецца ў Беларусі ў студзені 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.
Сацыялагічнае даследаванне "Станаўленне сям'і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў" пачнецца ў Беларусі ў студзені 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.
Напярэдадні першай хвалі сацаследавання адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Метадалогія і перспектывы выкарыстання даных даследавання "Пакаленні і гендар", якая будзе праведзена 28 лістапада ў Мінску. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, СМІ, замежныя эксперты і спецыялісты ў гэтай галіне.
У шырокамаштабным даследаванні станаўлення беларускай сям'і, стабільнасці сямейных адносін і нараджальнасці возьмуць удзел 10 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў. Яно фінансуецца ЮНФПА, ЮНІСЕФ і ўрадам Расіі па праекце "Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Нацыянальным каардынатарам праекта выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Праводзіць абследаванне будзе Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ (ЦСПД). Падрыхтоўка да гэтай маштабнай працы ажыццяўляецца ЦСПД БДУ ў цесным супрацоўніцтве з экспертамі Нідэрландскага міждысцыплінарнага дэмаграфічнага інстытута. Даныя абследавання дазволяць аналізаваць працэсы станаўлення сям'і і нараджальнасці, каб выявіць уплыў мер сацыяльнай палітыкі і іншых кантэкстных фактараў на рэпрадуктыўныя паводзіны і сямейныя адносіны.
Канцэптуальную аснову сацаследавання складаюць міжнародная праграма "Пакаленні і гендар" і інструменты ацэнкі прымальнасці палітыкі (GGP/PA). Ініцыятарам і каардынатарам гэтай праграмы з'яўляецца аддзел насельніцтва Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.