5 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай уборкі бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Усяго па вобласці сёлета бульбу трэба выкапаць на плошчы 6,7 тыс.га, што прыкладна на 25% больш за плошчу бульбянога поля ў 2010 годзе. Паводле даных на 5 верасня, гэтая культура прыбрана на 455,1 га, або 6,8% ад тэрыторыі, якая падлягае ўборцы. Выкапана звыш 13,4 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 295,2 ц/га, што амаль на 100 га вышэй, чым год таму. Найбольш высокімі тэмпамі праца на бульбяным полі вядзецца ў Талачынскім раёне, дзе ўжо прыбрана 17,7% плошчаў, выкапана больш за 5,4 тыс.т бульбы, а сярэдняя ўраджайнасць атрымліваецца самай вялікай у вобласці і складае 493,2 ц/га.
З 5 верасня пачынаецца адпраўка студэнтаў ВНУ вобласці ў сельгаспрадпрыемствы на ўборку бульбы. Усяго сёлета прадугледжваецца накіраваць звыш 6 тыс. юнакоў і дзяўчат на дапамогу вяскоўцам.
Асноўныя агароднінныя культуры прыбраны на плошчы амаль 30 га, што складае звыш 3% ад тых, што падлягаюць уборцы. Сабрана 480 т капусты (сярэдняя ўраджайнасць 255 ц/га), больш за 165 т буракоў (амаль 255 ц/га) і каля 85 т морквы (187 ц/га).
Азімыя збожжавыя пасеяны на плошчы 47,8 тыс.га, або 19% да плана. Акрамя таго, падрыхтавана пад азімоў сеўку каля 223 тыс.га плошчаў, што складае каля 90% да плана.-0-
БЕЛТА
Масавая сяўба бульбы пачалася ў Віцебскай вобласці
5.9.20110 праглядаў