23 ліпеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 23 ліпеня, гэтыя культуры ўбраны на 208,5 тыс.га, што складае 8,6% запланаванай плошчы. Уборка лічыцца масавай, калі агулам па краіне ўбрана 5% плошчы. Брэсцкая вобласць ужо выканала план на 24,9%, Віцебская - на 0,4%, Гомельская - на 17,7%, Гродзенская - на 7,8%, Мінская - на 4%, Магілёўская - на 1,27%. Намалочана 782,8 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці (49,2 ц/га), самая нізкая - у Гомельскай (30 ц/га). Азімы рапс ужо ўбраны на 304,1 тыс.га (80,3% пасеянага), яго намалочана 629,9 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці насення 20,7 ц/га. Лён выцерабілі на 7,8 тыс.га (12,2% пасеянага). Шматгадовыя травы другім укосам скасілі на 539,5 тыс.га (74% запланаванай плошчы). Нарыхтавана 882,8 тыс.т сена (70,1% запланаванага), 9438,4 тыс.т сенажу (83%), 767,5 тыс.т сіласу (4,1%). Усяго па рэспубліцы сельгасарганізацыі нарыхтавалі 3260,6 тыс.т кармавых адзінак травяных кармоў (47,6% задання). На адну ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 10,5 ц кармавых адзінак. Самая высокая забяспечанасць кармамі ў Віцебскай вобласці (14,86 ц кармавых адзінак), самая нізкая - у Гомельскай (7,35 ц кармавых адзінак). -0-

БЕЛТА