Масавая вакцынацыя супраць грыпу пачалася ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінздава.

Масавая вакцынацыя супраць грыпу пачалася ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінздава.

Сёлета плануецца прышчапіць не менш за 40% насельніцтва краіны, у тым ліку да 75% з груп рызыкі. Завершыцца кампанія да 1 снежня.

Прышчапляць на бясплатнай аснове будуць з выкарыстаннем вакцыны "Грыпол Плюс" (Расія), для вакцынацыі на платнай аснове будуць даступныя вакцыны іншых вытворцаў. Усе яны зарэгістраваныя і дазволеныя да выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. Гэта высокаэфектыўныя і бяспечныя імунабіялагічныя лекавыя сродкі, якія ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса.

Па прагнозе Нацыянальнага цэнтра па грыпе і іншых вострых рэспіраторных захворваннях, у сезон 2018/2019 чакаецца сярэдні ўзровень эпідэміялагічнай актыўнасці вірусаў грыпу. Прагназуецца, што ў узроставай структуры захворвання будуць пераважаць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Прышчапіцца ў першую чаргу таксама рэкамендуецца цяжарным жанчынам, людзям старэйшыя за 65 гадоў, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі.

У Беларусі ў 2017 годзе супраць грыпу было вакцынавана 40,5% насельніцтва. З лістапада 2017 года па сакавік 2018 года дзякуючы праведзенай вакцынацыі ўдалося папярэдзіць больш за 135 тыс. выпадкаў грыпу (у тым ліку больш за 16,2 тыс. выпадкаў ускладненых формаў), больш за 182 тыс. выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый негрыпознай этыялогіі. Прадухіленая эканамічная шкода ацэньваецца ў суму, эквівалентную $76,8 млн, на кожны ўкладзены долар у вакцынацыю быў атрыманы эфект у эквіваленце $15,8.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)