План мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 81-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, у Віцебску.
10.00 - Урачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Мітынг. (пл. Перамогі каля мемарыяла);
11.00 - Урачыстае ўскладанне кветак да бюста Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы П.М.Машэрава (бюст Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы П.М.Машэрава вул. Замкавая);
10.30-16.00 - Святочная канцэртная праграма (пл. Перамогі з боку Маскоўскага праспекта);
10.00-15.00 - Праца тэматычных пляцовак (пл. Перамогі з боку Маскоўскага праспекта);
21.00-22.55 - Святочная канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пл. Перамогі з боку Маскоўскага праспекта);
22.55-23.00 - Акцыя «Заспяваем гімн разам» (пл. Перамогі)
23.00 - Святочны салют (феерверк) (пл. Перамогі каля манумента).