Добры падарунак для Лепельскай спартыўнай школы зрабіў былы яе выхаванец Арцём Яўсееў. У складзе моладзевай зборнай рэспублікі па гандболе, на адборачных спаборніцтвах чэмпіянату Еўропы ён стаў майстрам спорту.
У Краснадары, дзе і праходзілі спаборніцтвы з 29 па 31 сакавіка, нашы спартсмены занялі першае месца.
За золата змагаліся Расія, Францыя, Македонія. Прайгралі толькі французам – 25:28, але вырвалі перамогу ў расіян, якія з тым жа лікам абыгралі французаў. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы адбудзецца ў Аўстрыі летам.
Яўгенія Лях